Ответ:
Добра
Объяснение:
Янка Купала – самы Вялікі пісьсеннік Беларусі. Яго Любоў да народа і сваей Радзімы заўседы застанецца ў творы, тэмы якіх папулярны і ў нашы дні. А пачну я з цытаты Купалы: “Мне хацелася крыкнуць на ўвесь свет аб тым, як цяжка пакутуе народ, прыгнечаны царом і капіталістамі”. Гэтымі словамі Янка Купала паясняе мэту напісання славутага верша “А хто там ідзе?”. Давайце ж падрабязней разбяром яго.
Гэты твор адкрыў свету не толькі Янку Купалу, прадстаўніка маладой беларускай літаратуры, але і сам народ. У сусветнай паэзіі няшмат знойдзецца вершаў, у якіх у такой кароткай і простай форме, з такой гранічнай выразнасцю і праўдзівасцю быў бы напісаны партрэт цэлага народа ў адзін з самых вялікіх момантаў яго гісторыі – у момант яго палітычнага станаўлення. Тут фактычна ўпершыню абвяшчаецца ўслых палітычная дэкларацыя шматмільённага беларускага народа: “Людзьмі звацца”.
Мастацкім, эстэтычным плане гэты твор уражвае найперш сваім лаканізмам у адборы дэталяў, вобразаў, слоў. Дасканаласць і прастата адлюстраванай карціны і выказанай у творы ідэі справядліва асацыіруецца з геніяльнасцю, з выхадам за рамкі адной беларускай тэматыкі ў свет агульначалавечай культуры. У прынцыпе гэты верш можна прадставіць у выглядзе цэлай вялікай метафары, бо кожная страфа – метафара, якая складаецца з метафарычнасць пытання і такога ж адказу. Вepш «А xтo тaм iдзe?», Якi М. Гopкi cпpaвядлiвa нaзвaў «гiмнaм бeлapycaў», нaпicaны ўжo дыялoгaм, кaб yзмaцнiць эфeкт yздзeяння «нa cвeт цэлы». Пытaeццa нexтa, быццaм iдзe гoлac з нeбa. І гэты «нexтa» вядзe paзмoвy з «цэлым нapoдaм», iмя якoмy – бeлapycы.
Ідэя вepшa aфapыcтычнa cфapмyлявaнa ў aпoшняй cтpaфe:
А чaгo ж, чaгo зaxaцeлacь iм,
Пaгapджaным вeк, iм, cляпым, глyxiм?
— Людзьмi звaццa
Мapaчы «з цэлым нapoдaм гyтapкy вecцi», пaэт здoлeў «нa cвeт цэлы» aд iмя cвaйгo нapoдa зaявiць пpa ягo гoднacць i гoнap, ягo мapы i пaмкнeннi. Якyб Кoлac нaзвaў гэты вepш пpaгpaмaй i лoзyнгaм бeлapycкaй пaэзii. Бyдзe cпpaвядлiвa нaзвaць ягo i пpaгpaмaй нaцыянaльнaгa aдpaджэння.
З-за своей кароткай формы верш не абсталяваны вялікай колькасцю выяўленча-выразных сродкаў, але мае некалькі эпітэтаў: агромністай такой грамадзе, худых плячах; пытальных сказаў: «А хто там ідзе, а хто там ідзе ў агромністай такой грамадзе?». У творы прысутнічае мужчынская рыфма, якая чаргуецца з адкрытай і закрытай, рыфмоўка – сумежная.
Нixтo лeпш зa Янкy Кyпaлy нe cкaзaў пpa ягo зaпaвeтнyю мapy, жыццёвae i пicьмeннiцкae кpэдa:
З цэлым нapoдaм гyтapкy вecцi,
Сэpцa мiльёнaў пaдcлyxaць бiцця …
Нapoд i Бaцькaўшчынa – нaйвялiкшыя для ягo кaштoўнacцi, a любoў да Бeлapyci – пaчyццё, штo вызнaчылa i жыццё Янкi Кyпaлы, i ягo пaэзiю. Зacлyгa Янкi Кyпaлы пepaд нaшaй нaцыяй i нapoдaм y Тым, штo ён, здoлeўшы ўвaбpaць лeпшыя дacягнeннi i тpaдыцыi cвaix тaлeнaвiтыx пaпяpэднiкaў Бaгyшэвiчa i Цёткi, пaйшoў дaлeй зa ix. Ён пepшы, xтo з нeзвычaйнaй ciлaй, «нa cвeт цэлы», cкaзaў i aб нaшaй мapы, i aб нaшым пpaвe «людзьмi звaццa» !.
Попробую изложить свое мнение о
смысле стихотворения Янки Купалы “А хто там iдзе”, хотя абсолютно не знаю белорусский язык. Но зато знаю русский и украинский, и думаю, что поняла о чем речь.
Это своеобразный гимн белорусского народа, численность которого довольно велика. Народу надоело терпеть неправду. Он беден и измождён, но заявляет о себе, как о народе, который хочет жить лучше. Белорусы пробуждаются ото сна и твердо шествуют вперёд, чтобы зваться людьми. Это стихотворение было написано в начале двадцатого века и за это время Белоруссия стала независимым государством, которое заслуживает уважения. Белорусские продукты питания, промышленные товары и бытовая техника высокого качества и пользуются спросом в других странах. А белорусы дружественный и гостеприимный народ. Они заявили о себе во весь голос и справились с поставленной задачей.
Богдан Чурилов
Ученик
(93),
на голосовании
3 года назад
1. Гiсторiя твора;
2. Iдэя, тэма, праблематыка;
3. Паэтычныя тропы i iх ролi;
4. Купала – прарок.
Голосование за лучший ответ
Че Гевара
Просветленный
(37597)
3 года назад
Братьям- белорусам привет!
1.Стихотворение впервые было опубликовано в сборнике «Жалейка» (1908, Петербург).
О нём сам Янка Купала говорил: «Мне хотелось крикнуть на весь мир о том, как тяжело страдает народ, угнетенный царем и капиталистами».
2.Идея-осознание белорусами собственного достоинства, тема-борьба за то, чтобы “Людзьмi звацца.” Проблематика-утверждение белорусов как нации.
Паэзія Янкі Купалы, глыбока народная на вытоках, сцвярджала ідэю адраджэння роднага краю, веру ў светлую будучыню народа. Таму цэнтральнае месца ў творчасці паэта займаюць тэмы народнага жыцця, рал >імы. адраджэння мовы, культуры, абуджэння нацыянальнай самасвядомасці беларусаў.
Асноўнае імкненне паэта — абудзіць сваёй творчасцю беларускі народ, згуртаваць яго, зрабіць сацыяльна актыўным. Адзін з самых ранніх і самых славутых вершаў паэта— «А хто там ідзе?» (1907). Гэты твор абуджаў у чытача патрыятызм, гонар за свой народ.
А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
— Беларусы.
А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?
— Людзьмі звацца.
Дыялог з паэтам вядзе не натоўп, а народ, які захацеў «людзьмі звацца». Словы-адказы народа аб крыўдзе, якую ён нясе на паказ «на свет цэлы», аб бядзе, горы, якія «крыўду несць» навучылі, разбудзілі яго сон, аб праве мужыка чалавекам звацца гучаць у вершы як падагульненне дум і жаданняў.
Асноўны герой дарэвалюцыйнай творчасці Я. Купалы — селянін, мужык-працаўнік. Фактычна з верша «Мужык» і распачалася творчасць песняра. Верш «Мужык» — гэта паэтычнае адкрыццё абуджанага ў мужыку чалавека, яго самаўсведамлення, годнасці, гонару. Лірычны герой купалаўскага твора добра разумев, што ён перш-наперш чалавек. Мужык і беларус для Я. Купалы — словы-сінонімы. У вершы «Я мужык-беларус…», які ўяўляе сабой маналог селяніна, герой твора з гонарам заяўляе:
Я мужык-беларус, —
Пан сахі і касы…
I выказвае сваю ўпэўненасць у тым, што не збіраецца ўсё жыццё цярпець прыгнет і прыніжэнне.
Я б патрапіў сказаць,
Што і я — чалавек,
Што і мне гараваць
Надаела ўвесь век.
Сваей паэзіяй Я. Купала навучаў беларусаў «любіць свабоду, родны край, мову».
У вершы «Там», звяртаючыся да беларускага народа, паэт заклікае:
Зганіце сон, аслепны сон,
Збудзіце дух прыбіты свой,
I ўдарце ў згоды гучны звон,
I сабярыцесь грамадой!
Тым, хто не лічыць сваю родную мову роўнай сярод роўных, Я. Купала прыгадвае іх патрыятычны абавязак і тлумачыць,
Што родная мова, хоць бедная мова,
Мілей найбагатшай чужой!
Я. Купала жыў клопатам пра народ і краіну. Толькі пералік назваў яго вершаў сведчыць аб мары паэта бачыць сваю Бацькаўшчыну і свой народ вольным!: «Дзе б і праўда жыла…», «Песня вольнага чалавека», «Усеразам», «Годзе!..» іінш.
У вершах-закліках «На сход!», «Час!», напісаных у пераломны для Беларусі час, паэт выказвае веру ў абноўлены лес свайго народа, лес, які беларусы выберуць сабе самі:
Хай рассудзіць, хай разважа,
Слова цвёрдае хай скажа,
Скажа сам народ!
Як жыць мае, пажываці
Ў родным краі, ў роднай хаце,
Як заводзіць лад:
Ці жыць далей у няволі,
Ці разжыцца новай доляй,
Новы ўзнесць пасад.
(«Час!»)
Сваю ролю ў вызваленчай барацьбе народа Я. Купала сціпла вызначаў у вершы «За ўсё…»:
Я адплаціў народу,
Чым моц мая магла:
Зваў з путаў на свабоду,
Зваў з цемры да святла.
Тэма Радзімы з’яўляецца асноўнай у творчасці Янкі Купалы. Пра што б ні пісаў паэт, ён так ці іначай звяртаўся да мінулага Айчыны, яе сённяшняга і будучыні. У адным са сваіх першых вершаў паэт пісаў:
А вот як не любіць гэта поле, і бор,
I зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор, —
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!
Я. Купала цярпліва тлумачыць беларусам, што іх радзіма — Беларусь, якая працягнулася ад Смаленшчыны да Брэста і ад Палесся да Віцебшчыны, што
Як жыла і жывеш, будзеш жыць, Беларушчына:
Зразумеў і успомніў цябе твой мільённы народ.
Паэт верыў у адраджэнне мовы, культуры народа, толькі для гэтага неабходна, каб родны край абудзіўся да новага жыцця. У вершы «Выйдзі…» Я. Купала заклікаў, звяртаючыся да Айчыны:
Скінь лахманы, што доўгія векі
Ты валачыла з кастры, з палыну;
Выйдзі з-пад дзікай зімняй апекі,
Што над табою строіла здзекі, —
Выйдзі спаткаці вясну!
Вобраз вясны ў паэзіі Я. Купалы — гэта сімвал вызвалення і адраджэння, сімвал веры. Паэт быў песняром маладой Беларусі, якая паступова зойме «свой пачэсны пасад між народамі».
У лёсавызначальны для Беларусі час паэт піша шэраг вершаў, у якіх выказвае сваю канцэпцыю жыцця, сваё бачанне будучыні народа і краіны. Гутарка ідзе пра вершы, напісаныя ў 1918 г.: «Спадчына», «Свайму народу», «Насход!», «Час!» іінш.
Сапраўднай спадчынай для чалавека, які адчувае сваю адказнасць за лёс Радзімы, можа быць толькі «старонка родная». Вось і сочыць лірычны герой, каб «гэты скарб не збрыў дзе проч»:
Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры і глушы
Мне свеціць між вандоламі.
(«Спадчына»)
Асноўны пафас вершаў «Час!», «На сход!» у сцверджанні, што свой лёс можа вырашыць толькі беларускі народ. Паэт заклікаў:
Гэй, паўстань, народ!
За сябе сам пастаяці
I за Бацькаўшчыну-маці
Йдзі, народ, на сход!
(«Час!»)
Будучыня «Бацькаўшчыны-маці» бачылася паэту ў дзяржаўнай незалежнасці. Ён сцвярджаў у артыкуле «Незалежнасць»: «Толькі адна поўная дзяржаўная незалежнасць можа даць і праўдзівую свабоду, і багатае існаванне, і добрую славу нашаму народу». У паэме «Безназоўнае» ён стварае вобраз незалежнай Беларусі:
Беларусь на куце
Ў хаце сваёй села,—
Чарка мёду ў руцэ,
Пазірае смела.
Жыццё Я. Купалы і яго творчасць непарыўна звязаны з радзімай і народам. Невыпадкова, калі ў 1925 г. урачыста і ўсенародна адзначалася 20-годдзе літаратурнай працы паэта, яму было прысвоена — першаму ў гісторыі беларускай літаратуры — ганаровае званне народнага паэта Беларусь У вершы *…О так! Я — пралетар!..» Я. Купала пранікнёна выказаў свае патрыятычныя пачуцці:
Мне бацькаўшчынай цэлы свет.
Ад родных кіу я адвярнуўся…
Адно… не збыў яшчэ ўсіх бед:
Мне сняцца сны аб Беларусі!
Ответ:
Зваротныя пытанні: А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
А што яны нясуць на худых плячах,
На руках ў крыві, на нагах у лапцях?
А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды ж нясуць на паказ сваю?
А хто гэта іх, не адзін мільён,
Крыўду несці навучыў, разбудзіў іх сон?
А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сьляпым, глухім?
Сінтаксічныя выдзяленні тых слоў ці выразаў, на якія аўтар жадае звярнуць увагу:
– Беларусы
– Сваю крыўду
– На свет цэлы
– Бяда, гора
– Людзьмі звацца.
Паўторы таксама з мэтай звярнуць увагу чытача:
А хто там ідзе, а хто там ідзе?
А куды ж нясуць…, а куды ж нясуць;
Афармленне верша ў выглядзе дыялогу;
Эпітэты: агромністай, на худых, пагарджаным, сляпым, глухім
Метафары: Крыўду несці навучыў, нясуць гэту крыўду
Перыфразы:
Рукі у крыві – занадта працавітыя людзі/ людзі, якія ваявалі, змагаліся
Ногі ў лапцях – бедныя
Разбудзіў сон – падштурхнуў да дзеяння
Аднародныя члены сказа (адзначыла ў дужках):
А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
А што яны нясуць на худых (плячах),
На (руках) ў крыві, на (нагах) у лапцях?
А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды ж нясуць на паказ сваю?
А хто гэта іх, не адзін мільён,
Крыўду (несці навучыў),( разбудзіў) іх сон?
А чаго ж, чаго захацелась ім,
(Пагарджаным) век, ім, (сьляпым), (глухім)?
Объяснение: